ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ раённага туру абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка»
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ раённага туру абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка»
- Агульнае палажэнне
1.1. Раённы тур абласнога этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці
ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі;
адраджэнне беларускага народнага мастацтва, захаванне і развіццё народных традыцый;
рэалізацыя творчых здольнасцяў навучэнцаў у розных напрамках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
выяўленне і падтрымка юных талентаў.
1.3. Арганізатарам раённага туру выставы-конкурсу з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі Салігорскага райвыканкама.
1.4. Да ўдзелу ў выставе-конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Салігорскага раёну.
1.5. Выстава-конкурс праводзіцца для навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях:
«Навагодняя ялінка»;
«Ёлачная цацка»;
«Сувенір-падарунак»;
«Зімовыя святы Беларусі»;
«Беларуская зіма»;
«Зімовы спорт»;
«Навагодні персанаж»;
«Арт-аб’ект»;
«Навагодні касцюм».
1.5. Журы выставы-конкурсу:
арганізуе ацэньванне работ удзельнікаў выставы-конкурсу;
падводзіць вынікі выставы-конкурсу.
1.6. Рашэнні журы выставы-конкурсу прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы выставы-конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы выставы-конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы выставы-конкурсу.
2. Патрабаванні да ўдзельнікаў выставы-конкурсу і конкурсных работаў
2.1. На выставу-конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці: мастацкая саломка (аплікацыя саломкай, саломапляценне), мастацкі роспіс (па тканіне, шклу, дрэву, батык), мастацкі тэкстыль (ткацтва, вышыўка, габелен, войлак), кераміка, разьба па дрэву, выцінанка, паперапластыка і іншыя.
2.2. Усе дзіцячыя работы павінны быць творчымі і якаснымі. Пажадана, каб у работах адлюстроўваўся беларускі каларыт, заснаваны на культурных каштоўнасцях беларускага народа і асаблівасцях нацыянальнай культуры. Работы, выкананыя неадпаведна ўзросту ўдзельнікаў, не разглядаюцца.
2.3. У выставе-конкурсе прымаюць удзел работы, якія раней не экспанаваліся на абласных і рэспубліканскіх выставах.
2.4. Патрабаванні да конкурсных работ адпаведна намінацыям:
у намінацыі «Калядная зорка» прымаюцца работы, якія выкананы
з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці і прадстаўляюць сабой сімвал калядуючых, сімвал выставы-конкурсу;
у намінацыі «Навагодняя ялінка» разглядаюцца аб’ёмныя кампазіцыі
для інтэр’ера, выкананыя з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
у намінацыі «Ёлачная цацка» разглядаюцца ёлачныя ўпрыгажэнні, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
у намінацыі «Сувенір-падарунак» разглядаюцца навагоднія сувенірныя работы, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
у намінацыі «Зімовыя святы Беларусі» прымаюцца плоскія
або аб’ёмныя сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на тэмы: «Новы год», «Каляды», «Нараджэнне Хрыстова»;
у намінацыі «Беларуская зіма» могуць быць прадстаўлены плоскія або аб’ёмныя сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на тэмы: “Зімовая прырода”, “Горад зімой”;
у намінацыі «Зімовы спорт» разглядаюцца плоскія або аб’ёмныя сюжэтныя кампазіцыі, выкананыя ў розных відах
і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, на тэму «Зімовыя віды спорта;
у намінацыі «Навагодні персанаж» прымаюцца інтэр’ерныя лялькі – персанажы зімовых святаў, казачныя героі, сімвал года – памерам ад 30
да 50 см;
у намінацыі «Арт-аб’ект» могуць быць прадстаўлены творчыя работы на навагоднюю тэму для інтэр’ера, выкананыя з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
у намінацыі «Навагодні касцюм» разглядаюцца дзіцячыя касцюмы
для навагодняга балю, выкананыя ў розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
2.5. На кожным экспанаце неабходна замацаваць этыкетку памерам 5х10 см з наступнымі звесткамі:
прозвішча, імя, узрост аўтара (у калектыўных работах указваюцца ўсе аўтары);
назва работы;
назва аб’яднання па інтарэсах;
прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння);
назва ўстановы адукацыі.
Этыкетка падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле.
- Умовы правядзення выставы-конкурсу
3.1. Выстава-конкурс праводзіцца ў 3 этапы:
1 этап – ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі;
2 этап – раённы (гарадскі);
3 этап – абласны (адборачныя туры і абласная выстава).
3.2. Журы выставы-конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы
па наступных крытэрыях:
захаванне беларускіх народных рамёстваў;
выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;
кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;
спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучаснай культуры;
творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;
узровень выканаўчага майстэрства.
3.4. Пераможцы і прызёры вылучаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: 8-12 гадоў, 13-16 гадоў.
3.5. Колькасць пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаецца рашэннем журы. Пераможцы раённага туру конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступеняў галоўнага ўпраўлення па адукацыі Салiгорскага райвыканкама.
3.6. Лепшыя 50 работ ад Мінскай вобласці будуць прадстаўлены ва ўстанову адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.
Заяўка раённага туру абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка»
- Назва ўстановы адукацыі
- Прозвішча, імя ўдзельніка (удзельнікаў)
- Узрост
- Назва работы
- Кароткае апісанне работы (тэхніка выканання, матэрыял, памер)
- Намінацыя
- Аб’яднанне па інтарэсах
- Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога (без скарачэння)
- Фота работы